У беларусаў, прышчэпленых кітайскай вакцынай, з'явіўся шанец зноў трапіць у ЕС

Расійскай вакцыны Sputnik V у рэкамендаваным спісе СААЗ няма​ / dneprovec.by
Расійскай вакцыны Sputnik V у рэкамендаваным спісе СААЗ няма​ / dneprovec.by

ЕС хоча пашырыць пералік прышчэпак, якія прызнаюцца на тэрыторыі Еўрасаюзу. Гэта прадугледжана новымі правіламі падарожжаў у Шэнгенскую зону. Правілы агучаныя, але пакуль не зацверджаны, паведамляе Deutsche Welle.

У цяперашні час у ЕС пускаюць грамадзян трэціх краін толькі ў двух выпадках: калі ў іх ёсць важкая прычына, альбо калі падарожнік прышчэплены вакцынамі, зарэгістраванымі ў ЕС. Іх чатыры: BioNTech / Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Johnson&Johnson.

Прапануецца пашырыць гэты пералік. І з 10 студзеня пускаць на тэрыторыю ЕС тых, хто прышчэплены вакцынай са спісу СААЗ. У гэты спіс уваходзіць і даступная беларусам кітайская вакцына Sinopharm. Расійскага Sputnik V у гэтым спісе няма. Ён пакуль не атрымаў рэкамендацыю СААЗ.

Але нават вакцынаваным пры ўездзе ў ЕС трэба будзе мець пры сабе негатыўны ПЦР-тэст, зроблены не раней, чым за 72 гадзіны да паездкі. Гэтыя прапановы павінен разгледзець і зацвердзіць Савет ЕС. Затым кожная дзяржава Еўрасаюза вырашыць, як гэтыя рэкамендацыі ўкараняць на сваёй тэрыторыі.

Варта адзначыць, што на адтэрміноўку падарожжаў можа паўплываць і бягучая сітуацыя. У краінах ЕС зноў расце захворванне каронавірусам. Аўстрыя ўжо абвясціла локдаўн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі