У Беларусі 14 лістапада выраслі курсы долара і еўра

У Беларусі 14 лістапада выраслі курсы долара і еўра

У аўторак, 14 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае расці ўжо два тыдні. Сёння ён павялічыўся з 1,9932 да 1,9976 беларускага рубля, курс еўра вырас з 2,3204 да 2,3343. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3549 беларускага (у панядзелак — 3,3650).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 13 лістапада курс долара ЗША вырас з 1,9921 да 1,9932 беларускага рубля, курс еўра — з 2,3183 да 2,3204. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі