У Беларусі аб'яўлена штармавое папярэджанне

У Беларусі аб'яўлена штармавое папярэджанне

У Беларусі аб'яўлена штармавое папярэджанне. Як інфармуе прэс-служба ратавальнікаў, парывы ​​ветру да 15-20 м/с у панядзелак чакаюцца ў паўднёва-заходніх раёнах, а ў аўторак — па ўсёй краіне (у тым ліку і ў Мінску).

МНС рэкамендуе паставіць аўтамабіль у гараж ці прыпаркаваць далей ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый. У гэтыя дні абыходзіць хісткія дрэвы, будынкі, лініі электраперадач, а таксама патэнцыйна небяспечныя прамысловыя аб'екты. Рэкамендуецца абрэзаць сухія дрэвы, прыбраць прадметы хатняга ўжытку з балкона ці падворка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі