У Беларусі адмянілі абмежаванні для фізічных асоб на захоўванне алкаголю
У Беларусі адмянілі абмежаванні для фізічных асоб на захоўванне алкаголю. Як айчыннай вытворчасці, так і імпартнага. 8 лістапада кіраўнік дзяржавы падпісаў дэкрэт № 5 "Аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў".
Як інфармуе БЕЛТА, цяпер беларусы змогуць не толькі захоўваць без абмежавання алкагольныя напоі, маркіраваныя акцызнымі маркамі Беларусі і спецыяльнымі маркамі, але і перавозіць яго па тэрыторыі нашай краіны (калі толькі не маюць камерцыйных мэтаў). Знятыя абмежаванні і з імпартнага алкаголя, аднак перавозіць фізічная асоба можа не больш за 5 літраў. За парушэнне гэтага абмежавання прадугледжваецца штраф у памеры ад 10 да 100 базавых велічынь (з 210 да 2100 рублёў), магчымая канфіскацыя алкаголю, які перавышае ўстаноўленую норму. Калі ж грамадзяніна зловяць паўторна на працягу года за такое парушэнне, яму будзе пагражаць канфіскацыя аўтамабіля (і не важна, каму ён належыць).
Дэкрэт № 5 мае на мэце комплексна ўдасканаліць механізмы супрацьдзеяння незаконнаму абароту алкаголю. Узмацняецца адказнасць за продаж фізічным асобам алкагольных напояў без акцызных марак. Гэта і вялікія штрафы (да 630 рублёў), і канфіскацыя алкаголю.