У Беларусі адмяняюцца толькі 2% прысудаў (відэа)
Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.
У інтэрв'ю тэлеканалу СТВ ён распавёў, што каля 2% прысудаў адмяняюцца вышэйстаячым судом: "Калі за паўгоддзе мы разглядалі 18 000 крымінальных спраў, то адмененыя прысуды супраць 390 чалавек". Па словах Сукалы, кожная памылка для суддзяў — гэта надзвычайная сітуацыя.
Таксама старшыня Вярхоўнага суда распавёў, што суд прысяжных бліжэйшым часам у Беларусі мае цьмяныя перспектывы. Толькі на 2015 год запланавана абмеркаванне гэтай меры ў шэрагу судовых рэформаў. "Можа, мы прымем такое рашэнне, можа, не", — заявіў Сукала.
Фота — ctv.by