У Беларусі адзначаецца істотная валютная рызыка

Ліквіднасць банкаўскага сектара Беларусі з'яўляецца ўразлівай, паказчыкі капіталізацыі пагаршаюцца, і адзначаецца істотная валютная рызыка. Да такой высновы прыйшло міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings, якое апублікавала новую спецыяльную справаздачу, прысвечаную банкаўскай сістэме Беларусі.

У ёй гаворыцца, што беларускія банкі вядуць дзейнасць у складаным аперацыйным асяроддзі, якому ўласцівы моцны ўплыў дзяржавы на банкі, найперш у форме дырэктыўнага крэдытавання і рэгулявання працэнтных ставак.

Узровень абясцэньвання крэдытаў можа істотна павысіцца па меры набліжэння тэрмінаў пагашэння крэдытаў і ўплыву павелічэння цэн энерганосьбітаў на рост крэдытнага партфеля банкаў. Адзначаецца, што прыбытковасць беларускіх банкаў стрымліваецца з прычыны рэгулявання маржы, высокіх выдаткаў і буйных адлічэнняў у рэзерв пад абясцэньванне ў сувязі з назіраным ростам.

“Хартыя ‘97”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі