У Беларусі адзначылі трэція ўгодкі першага Маршу пенсіянераў

"Партызанская" акцыя ў лесе

"Партызанская" акцыя ў лесе / t.me/tsikhanouskaya/

У Беларусі адзначылі трэція ўгодкі першага Маршу пенсіянераў. Група яго ўдзельнікаў сабралася ў лесе з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі. "Мы ўсё тыя ж!" — чытаем на адным з іх.

"Мае дарагія, тое, што нават у такіх умовах вы паказваеце сваю нязгоду с рэжымам, выступаеце супраць гвалту і хлусні, — сапраўды ўражвае і натхняе ўсіх нас", напісала кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.

Падчас рэпрэсій падобныя "партызанскія" акцыі сталі рэдкасцю. Сілавікі намагаюцца вылічыць і затрымаць іх удзельнікаў.

Маршы пенсіянераў ці Маршы мудрасці праводзіліся ў Мінску раз на тыдзень у кастрычніку-снежні 2020-га. Акцыі часам збіралі тысячы людзей. Сілавікі праводзілі затрыманні іх удзельнікаў. Пасля сталі перашкаджаць пенсіянерам збірацца і ў выніку рэпрэсіямі спынілі вулічныя акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі