У Беларусі аштрафавалі 9 нелегальных мікрафінансавых арганізацый

9 мікрафінансавых арганізацый у Беларусі атрымалі штрафы за нелегальную выдачу крэдытаў. КДК Віцебскай вобласці правёў праверку “Цэнтра выдачы пазыкаў”, які не з’яўляўся мікрафінансавай арганізацыяй, але выдаваў мікрапазыкі фізічным асобам у Віцебску, Жодзіне і Жлобіне.

З 1 студзеня 2015 года выдаваць мікрапазыкі могуць толькі арганізацыі, якія стаяць на ўліку ў Нацбанку (цяпер у спісе 36 арганізацый).

Віцебскі “Цэнтр выдачы пазыкаў” паспеў аформіць 180 дамоваў з фізасобамі на 110,5 мільёнаў рублёў. Суд прысудзіў арганізацыі штраф 20 базавых і канфіскацыю прыбытку, атрыманага ад такой незаконнай дзейнасці.

Таксама Нацбанк і КДК правялі маніторынг сайтаў з аб’явамі пра мікракрэдыты. На 17 сайтах знайшліся аб’явы фізасобаў з прапановамі пазычыць грошы. Адносна 8 сайтаў склалі пратаколы і суды вынеслі пастановы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці.

Указ прэзідэнта не распаўсюджваецца на людзей, якія пазычаюць грошы знаёмым без намеру атрымаць прыбытак. Але па колькасці аб’яў адных і тых жа фізасобаў можна зрабіць выснову, што гэта камерцыйныя паслугі, забароненыя ўказам. За парушэнне заканадаўства аб мікракрэдытах фізічным асобам пагражае штраф ад 5 да 20 базавых, а юрыдычным — ад 20 да 50 базавых.

Але многія былыя мікрафінансавыя арганізацыі навучыліся абыходзіць гэтыя забароны.

Так, некаторыя пазычаюць грошы як прыватныя асобы, пад распіску. Некаторыя выкупаюць у вас па заніжанай цане тэлефоны, узятыя ў крэдыт, а вы выплачваеце растэрміноўку.

Еўрарадыё паспрабавала ўзяць крэдыт у адной з мікрафінанасвых арганізацый пасля ўвядзення забароны. Аказалася, што крэдыт пад 65% гадавых выдаюць. За месяц атрымліваецца 5,4%.Калі ж не аплаціць крэдыт, у арганізацыі папярэджваюць, што дадзеныя адправяць у Нацбанк. Праўда, назву фірмы, якая прапаноўвае крэдыт, у рэестры Нацбанка не знаходзім.

Інтэрнэт-крэдыторы прыдумляюць новыя схемы “лёгкіх крэдытаў”

Фота: lbc.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі