У Беларусі будзе "мабілізацыйная" эканоміка — Снапкоў
Юрый Чабатар і Мікалай Снапкоў
У сярэднетэрміновай перспектыве ў Беларусі будзе "мабілізацыйная" эканоміка". Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, прадстаўляючы калектыву новага міністра эканомікі Юрыя Чабатара, перадае БЕЛТА.
"Пад ёй маецца на ўвазе стымуляванне эканамічнага патэнцыялу перш за ўсё нашага вытворчага сектара", — патлумачыў чыноўнік сваю думку.
Таксама Снапкоў выказаў меркаванне, што неабходна штогод карэнным чынам мяняць "метадалогію і механіку, рэалізацыю прагнозу на пяцігодку", бо змяніўся свет і гаспадарчыя сувязі.
Першы віцэ-прэм'ер заклікаў Міністэрства эканомікі адмовіцца ад доўгіх узгадненняў: "Мінэканомікі павінна вызначаць: як, куды і колькі на аснове міжгаліновага балансу, на аснове вызначэння тых прыярытэтных галін, якія за сабой пацягнуць іншыя галіны. Трэба фармаваць прапановы і адстойваць іх".
Як распавядала Еўрарадыё, новага міністра эканомікі Лукашэнка прызначыў 4 студзеня. Да таго часу Юрый Чабатар займаў пасаду першага намесніка міністра ў гэтым жа ведамстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.