У Беларусі другі тыдзень запар не даражэе паліва

belorusneft.by
belorusneft.by

На гэтым тыдні ў Беларусі зноў не павысіліся кошты на паліва. Апошні раз "Белнафтахім" паднімаў кошты на паліва 29 лютага, да гэтага бензін даражэў у 2020 годзе кожны тыдзень.

З пачатку года ў Беларусі было ўжо 9 падаражэнняў бензіну на 1 капейку. 29 лютага "Белнафтахім" асцярожна намякнуў на магчымае зніжэнне цаны на паліва з-за падзення коштаў на нафту на сусветных рынках. Тыдзень таму прэс-сакратар дзяржканцэрна Аляксандр Цішчанка у каментары Еўрарадыё таксама не выключыў зніжэння коштаў. Але, як мы бачым, гэтага так і не адбылося.

Тым часам сусветныя цэны на нафту ўпалі да 30-35 даляраў за барэль, знізіўшыся з пачатку года прыкладна напалову.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі