У Беларусі евангельскі прапаведнік стаў фігурантам крымінальнай справы
![Прапаведніка ўтрымліваюць у СІЗА ў Калядзічах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/viazni-2112.jpg.webp?itok=IHp4LIHG)
Прапаведніка ўтрымліваюць у СІЗА ў Калядзічах / pixabay.com
У Беларусі евангельскі прапаведнік Мікалай Хіло стаў фігурантам крымінальнай справы, паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія". Яго затрымалі яшчэ 24 красавіка, ён знаходзіўся на Акрэсціна. Цяпер жа Хіло ўзяты пад варту і ўтрымліваецца ў новым СІЗА ў Калядзічах.
Прычыны затрымання дагэтуль невядомыя. Таксама невядома, па якім артыкуле была распачатая крымінальная справа.
Мікалай Хіло — прапаведнік царквы ЕХБ "Дабравесце".
![У Беларусі евангельскі прапаведнік стаў фігурантам крымінальнай справы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22222222_4.jpg.webp?itok=6RPlrPqx)
t.me/christianvision/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.