У Беларусі фізічным асобам забаранілі ўдзельнічаць у валютных таргах
У Беларусі фізічным асобам забаранілі ўдзельнічаць у валютных таргах. Такое рашэнне прыняло праўленне Беларускай валютна-фондавай біржы, піша @onlinerby.
З 25 жніўня 2021 года фізасобы ў нашай краіне мелі права без пасярэднікаў купляць замежную валюту на біржы. Як вядома, там курс "значна больш прыемны", чым у абменных пунктах. І фізічныя асобы набывалі валюту, як і прадпрыемствы ці банкі. 14 сакавіка стала вядома, што гэтай магчымасці ўжо няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.