У Беларусі могуць уключыць друкарскі станок, каб разлічыцца з крэдыторамі

Нацбанк можа ўключыць друкарскі станок, каб пагасіць кароткатэрміновыя абавязанні перад крэдыторамі, лічыць эканаміст Яраслаў Раманчук. З яго словаў, гэта 9,9 мільярда долараў. Летась памер абавязанняў быў крыху ніжэйшым, але яго закрылі пры дапамозе вонкавых запазычанасцяў. Беларусі не хопіць каля 7 мільярдаў долараў, заявіў спадар Раманчук у інтэрв’ю БелаПАН. Ён таксама адзначыў, што ў чэрвені рэзка павялічыліся тэмпы росту грашовай масы. Яшчэ адным варыянтам латання “дзіркі” па кароткатэрміновых абавязаннях можа стаць продаж “Беларуськалія”, лічыць эканаміст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі