У Беларусі могуць забараніць продаж піва ў ПЭТ-бутэльках ад 1,5 л і больш
Такую прапанову агучыў старшыня Камітэту дзяржкантролю Аляксандр Якабсон.
10 красавіка ў кіраўніка Беларусі адбылася нарада па стане і перспектывах развіцця піваварнай галіны.
Аляксандр Якабсон агучыў некалькі прапаноў наконт паляпшэння сітуацыі ў піваварнай галіне, адзначае БЕЛТА. У прыватнасці, ён лічыць неабходным зацвердзіць гранічныя мінімальныя рознічныя цэны на піва па аналогіі з гарэлкай, каб не дапусціць дэмпінгу коштаў з боку міжнародных карпарацый.
Акрамя таго, ён лічыць вартым усталяваць дыферэнцыяваныя стаўкі акцызу на піва. Найбольшыя прэферэнцыі павінны давацца піву з меншым утрыманнем абсалютнага алкаголю.
Таксама старшыня КДК прапанаваў, каб у кожным гандлёвым аб'екце (асабліва ў грамадскім харчаванні) у продажы пастаянна было піва ўсіх беларускіх вытворцаў. Па яго словах, праверкі КДК паказваюць, што гэта хутчэй выключэнне з правілаў.
Сярод прапановаў Якабсона была і забарона прадаваць на тэрыторыі Беларусі піва, разлітае ў ПЭТ-бутэлькі ёмістасцю ад 1,5 л і вышэй.
Фота — gorodkirov.ru