Былы кіраўнік КДК стаў памочнікам прэзідэнта і галоўным інспектарам па Мінску

Перад новым прызначэннем Лукашэнка сустрэўся з Якабсонам асабіста, што бывае нячаста. "Я раблю гэта наўмысна, каб людзі не падумалі, што ў Якабсона нейкія праблемы з прэзідэнтам або дзяржавай", - цытуе кіраўніка дзяржавы агенцтва БЕЛТА.

Указ аб вызваленні Якабсона ад пасады старшыні КДК у сувязі з пераводам на іншую працу быў падпісаны 18 жніўня. Аляксандр Якабсон кіраваў Камітэтам дзяржкантролю больш за тры з паловай гады. Зараз адну з самых уплывовых структур ўзначаліць яго намеснік Леанід Анфімаў, які прызначаны выконваючым абавязкі кіраўніка КДК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі