У Беларусі можа з’явіцца свой легкавы аўтамабіль
У Беларусі ў будучым можа з’явіцца свой легкавы аўтамабіль. Пра гэта ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” заявіў міністр прамысловасці Віталь Воўк.
“Сітуацыя такая: мы адкрываем новы завод [БелДжы], на базе яго будзем фармаваць тэхнолагаў, канструктараў і выходзіць на новы ўзровень, — кажа Воўк. — У бліжэйшай будучыні будзе створана спачатку невялікае к[анструктарскае] б[юро] для суправаджэння, потым яно будзе развівацца, і, можа быць, у найбліжэйшай будучыні мы ўбачым аўтамабіль, сканструяваны ў нас".
Па словах міністра, для павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі, якая выпускаецца ў нашай краіне, распрацавалі стратэгію развіцця машынабудавання на 2017-2020 гады, а ў перспектыве — да 2030-га. Аб’ёмы фінансавання яе рэалізацыі ацэньваюць на суму 17,5 млрд рублёў.