У Беларусі на 17-18 студзеня абвешчана штармавое папярэджанне

У канцы мінулага тыдня моцны вецер зрываў дахі і ламаў дрэвы / БЕЛТА
У канцы мінулага тыдня моцны вецер зрываў дахі і ламаў дрэвы / БЕЛТА

Штармавое папярэджанне аб'яўлена на 17-18 студзеня ў Беларусі з-за моцнага ветру. Пра гэта гаворыцца на сайце міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

На працягу двух дзён на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. А днём 17 студзеня і ноччу 18 студзеня парывы ветру месцамі будуць дасягаць 21-24 м/с, у асобных раёнах 25-27 м/с.

Акрамя таго сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзіцы.

У мінулую пятніцу з-за моцнага ветру пацярпелі больш за 450 населеных пунктаў у 58-мі раёнах Беларусі. Было разбурана больш за 420 жылых дамоў, а таксама іншыя будынкі. Вецер зрываў дахі і ламаў дрэвы. Былі і пацярпелыя. У Мінску жанчына атрымала траўмы, калі на яе ўпала пластыкавыя пакрыццё прыпынку. У Магілёве на двух чалавек абрынуліся сарваныя ветрам рэкламныя шчыты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі