У Гомелі маланка трапіла ў тэхнічнае абсталяванне тэлецэнтра

У Гомелі маланка трапіла ў тэхнічнае абсталяванне тэлецэнтра

У Гомелі маланка трапіла ў тэхнічнае абсталяванне тэлецэнтра. На нейкі час яно было "выведзена з эксплуатацыі", паведамляе tvrgomel.by. Для ліквідацыі наступстваў "надзвычайнай сітуацыі" задзейнічалі "усе адпаведныя службы". І яны былі ліквідаваны "у мінімальныя тэрміны".

Намеснік дырэктара тэлерадыёкампаніі "Гомель" Алена Васілюк кажа пра "прамое патрапленне маланкі ў тэлевышку", з-за чаго "пацярпела сеткавая інфраструктура прадпрыемства". 

"Наш тэхнічны персанал змог максімальна хутка зрэагаваць, — распавядае пра здарэнне Васілюк. — Былі падключаныя ўсе магчымыя рэзервы, і на працягу паўгадзіны найбольш важныя тэхнічныя ўчасткі былі адноўлены, тыя ўчасткі, ад якіх залежыць наш эфір".

Такім чынам, пятніца, 14-е запомніцца жыхарам Гомеля не толькі моцным ветрам, але і навальніцай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі