У Беларусі не пакажуць і другі матч Украіны на Еўра-2024
Зборная Украіны перад першым матчам на Еўра-2024
Тэлеканал СТБ не пакажа і другі матч футбольнай зборнай Украіны на Еўра-2024. У пятніцу, 21 чэрвеня, замест гульні паміж украінцамі і славакамі гледачам прапануюць серыял “Ліхач”, навіны і праграму з дэпутатам.
Сама гульня пачнецца ў 16:00. Яшчэ ўчора матч значыўся ў раскладзе тэлеканала СТБ, які стаў афіцыйным вяшчальнікам чэмпіянату Еўропы ў Беларусі.
Як распавядала Еўрарадыё, 17 чэрвеня з трансляцыі СТБ без тлумачэнняў прыбралі футбольны матч Румынія — Украіна. Раней тэлеканал абяцаў паказаць у жывым эфіры ўсе гульні Еўра-2024.
Дарэчы, Украіна свой першы матч прайграла з лікам 0:3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.