У Беларусі пабудавалі на 9% менш жылля, чым летась
Будоўля ў Беларусі
За дзевяць месяцаў 2023 года ў Беларусі пабудавалі на 9% менш жылля, чым за той жа перыяд 2022 года.
Усяго ў 2023 годзе было ўведзена 2,633 млн квадратных метраў. Іх іх 37,7% — для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Траціна прыйшлася на будаўніцтва ў сельскай мясцовасці.
— Прычым сітуацыя стала за верасень толькі горш, чым была месяцам раней, — адзначаюць аналітыкі праекта "Вашы грошы". — Вераснёўскі ўвод жылля апынуўся адразу на 17 адсоткаў ніжэй, чым будаўніцтва ў пачатку восені мінулага года. Напрыклад, жнівень ішоў з апярэджаннем леташняга тэмпу ўводу жылля.
Сярод прычын, па якіх будаўніцтва зніжаецца, можа быць недахоп грошай для льготных праграм падтрымкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.