У Беларусі пачалі дзейнічаць змены ў законе аб масавых мерапрыемствах

У Беларусі пачалі дзейнічаць змены ў законе аб масавых мерапрыемствах

У Беларусі пачалі дзейнічаць змены ў законе аб масавых мерапрыемствах. Гэтым летам (7 і 28 чэрвеня) іх ухвалілі дэпутаты і сенатары, а 17 ліпеня закон падпісаў кіраўнік дзяржавы. Сярод новаўвядзенняў — з'яўленне заяўнага прынцыпу правядзення масавых мерапрыемстваў (калі яны запланаваны ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах). Арганізатар ці арганізатары масавага мерапрыемства павінны перадаць у мясцовы выканкам пісьмовае паведамленне пра запланаваную вулічную акцыю не пазней чым за 10 дзён да яе даты. Калі чыноўнікі пабачаць нейкае парушэнне, яны павінны не пазней чым за 5 дзён паведаміць пра гэта арганізатару. Больш падрабязна пра новаўвядзенне гл. тут.

Яшчэ ў пачатку лета дэпутатка Ганна Канапацкая казала ў каментары Еўрарадыё, што закон стаў больш ліберальным, але гэта ніяк не паўплывае на практыку яго прымянення і ён па-ранейшаму будзе абмяжоўвпаць вулічную актыўнасць апазіцыйных партый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі