У Беларусі паляць каля 64% мужчын і 20% жанчын

У Беларусі паляць каля 64% мужчын і 20% жанчын. Такія лічбы назваў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Уладзімір Максімчук. 
Паводле яго словаў, эпізадычна тытунь спажываюць яшчэ большая колькасць людзей. А сярод алкаголікаў паляць каля 95%.

Спецыялісты папярэджваюць, што паленне прыводзіць да раку. За апошнія 10 гадоў у нашай краіне з 338 тысяч чалавек, якія захварэлі на рак, 101 тысяча захварэлі менавіта з-за палення.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі