У Беларусі паступіць у ВНУ прасцей, чым у Расіі і Украіне: параўноўваем тэсты

postupi.online
postupi.online

За апошнія гады паступіць у беларускія ВНУ стала нашмат прасцей, чым у Расіі і Украіне. Сузаснавальнік цэнтра "100 балаў" Яўген Лівянт параўнаў заданні і метады правядзення экзаменацыйных выпрабаванняў у трох краінах у 2019 годзе і падзяліўся назіраннямі з Еўрарадыё.

Паводле яго слоў, яшчэ ў 2014 годзе наша сістэма ЦТ па многіх параметрах (напрыклад, па арганізацыі, якасці, сумленнасці) значна апярэджвала АДЭ ў Расіі і ўступныя выпрабаванні ва Украіне.

 

 

В Беларуси поступить в вуз проще, чем в России и Украине: сравниваем тесты

"У гэтых краінах сфарміравалася досыць карупцыйная сістэма залічэння ў ВНУ, — успамінае рэпетытар. — А дзесьці з 2014 года мы сталі рэзка адставаць ад нашых суседзяў. І ў Расіі, і ва Украіне ўдалося выбудаваць сістэмы, пры якіх немагчыма спісаць, карупцыя была зведзена да мінімуму. Пры гэтым якасць экзаменацыйных матэрыялаў у нашых суседзяў стала значна вышэйшай, чым у нас".

Яўген Лівянт прыводзіць у прыклад уступныя выпрабаванні па замежнай мове. Калі ў Беларусі абітурыент здае звычайны пісьмовы тэст, то ў Расіі ў кожнага ўдзельніка АДЭ ёсць мікрафон і навушнікі. Гэта дае магчымасць прайсці аўдзіраванне, адказаць на пытанні, потым прачытаць тэкст, расказаць тую ці іншую тэму, пасля чаго аўдыязапіс слухаюць і ацэньваюць.

 

 

В Беларуси поступить в вуз проще, чем в России и Украине: сравниваем тесты
Заданні на ўступных іспытах па матэматыцы

"У нас нават блізка такога няма, — кажа рэпетытар. — Аналагічна з рускай мовай. У Беларусі — гэта звычайны тэст, а ў Расіі абітурыентам трэба і эсэ напісаць, і творчы водгук па прачытаным. Гэта значыць, там істотна разнастайнейшыя формы выканання заданняў. Яны паказваюць, наколькі сур'ёзна абітурыент гатовы да выпускных іспытаў, якія адначасова з'яўляюцца і ўступнымі. У Беларусі, на жаль, выпускныя экзамены — гэта часцей за ўсё прафанацыя ў школах, уступныя — больш сур'ёзныя".

В Беларуси поступить в вуз проще, чем в России и Украине: сравниваем тесты
Заданні на ўступных іспытах па фізіцы

Яўген Лівянт не моцна крытыкуе заданні па фізіцы і матэматыцы, якія трапляліся абітурыентам на ЦТ у гэтым годзе. Наадварот, паводле яго слоў, яны былі цікавымі, рашальнымі і якаснымі, хоць па адной задачы з 30 у тэсце па матэматыцы і ў тэсце па фізіцы не адпавядалі школьнай праграме.

"На мой погляд, у ЦТ у гэтым годзе два сур'ёзныя недахопы, — адзначае ён. — Па-першае, новая несправядлівая сістэма ацэньвання. У выніку чалавек, які не вельмі добра падрыхтаваўся да ЦТ, атрымлівае прыстойныя балы і можа прэтэндаваць нават на бюджэтныя месцы. У гэтым мы пераканаемся, калі стануць вядомыя вынікі ўсіх ЦТ і пачнецца залічэнне ў ВНУ.

Па-другое, за апошнія гады заданні ў тэставанні сталі менш разнастайнымі па тэмах, чым былі раней. Тут мы цяпер значна адстаём ад суседніх краін. Ніякага лагічнага тлумачэння гэтаму я не магу знайсці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі