У Беларусі павысяць плату за навучанне ў ВНУ - Мінадукацыі

У Беларусі наспела неабходнасць павысіць плату за навучанне ў ВНУ. Такую заяву зрабіў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.

Паводле яго словаў, тая сума, якую студэнты плацяць за адукацыю, «істотна ніжэйшая, чым рэальныя затраты». На думку Жука, гэта прыводзіць да сітуацыі, калі абітурыенты імкнуцца «толькі б куды-небудзь паступіць».

Намеснік міністра адукацыі таксама адзначыў, што колькасць студэнтаў-платнікаў істотна вырасла за апошнія гады. Сёлета на ўмовах аплаты ў дзяржаўныя ВНУ былі прынятыя амаль 45 тысяч чалавек, што на 9,3% больш у параўнанні з мінулым годам.

У прыватныя ВНУ залічана больш за 14,5 тысяч чалавек, што на 39,4% больш, чым было летась.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі