У Беларусі працягвае зніжацца сярэдняя зарплата
У Беларусі працягвае зніжацца намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў. Другі месяц запар. Як інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт, у мінулым месяцы яна склала 977,6 рубля, а гэта амаль 454 долара ў эквіваленце. У студзені 2019-га сярэдні заробак складаў 981,6 рубля.
Сярэдні заробак у Беларусі павялічваўся да канца 2018 года. У студзені ён складаў 859 рублёў, у лістападзе — 994 рублі, у снежні — 1115,3 рубля.