У Беларусі прапануюць шэсць вакансій з заробкам больш за 40 мільёнаў

У Беларусі прапануюць шэсць вакансій з заробкам больш за 40 мільёнаў

У Беларусі прапануюць шэсць вакансій з заробкам больш за 40 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Самы высокі ўзровень аплаты працы прапануе адно з мінскіх таварыстваў з абмежаванай адказнасцю для вопытнага менеджара па будаўніцтве, які свабодна валодае англійскай мовай — 50 млн рублёў. Яшчэ ў адным ТАА шукаюць кіраўніка праекта з веданнем еўрапейскіх стандартаў будаўніцтва, з англійскай, нямецкай і латышскай мовамі. Прапануюць заробак крыху меншы за 50 млн. У адной сталічнай кампаніі інжынеру-праграмісту прапануюць зарплату ў памеры 47 млн рублёў.

Замежнаму прадпрыемству ў Мінску патрабуецца дырэктар з веданнем англійскай мовы. Яму гатовыя прапанаваць заробак у памеры 46,2 млн. А дзве кампаніі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" шукаюць вопытнага дырэктара з веданнем кітайскай мовы, ды начальніка аддзела з веданнем кітайскай і англійскай моваў. Заробкі — каля 40 млн рублёў.

Фота: БЕЛТА

У Беларусі прапануюць шэсць вакансій з заробкам больш за 40 мільёнаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі