У Беларусі пры змене ўладальніка машыны тэхагляд не трэба будзе праходзіць наноў

У Беларусі пры змене ўладальніка машыны тэхагляд не трэба будзе праходзіць наноў

У Беларусі пры змене ўладальніка машыны тэхагляд не трэба будзе праходзіць наноў. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2018 года. Як інфармуе сайт pravo.by, Саўмін сваёй пастановай (№ 933 ад 6 снежня 2017 года) унёс змены і дадаткі ў Палажэнне аб парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху. У абноўленым дакуменце пералічваюцца выпадкі, калі тэхагляд праходзіць не трэба. Сярод іх згадваецца і дзяржаўная рэгістрацыя аўтамабіля новым уласнікам “у перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі