У Беларусі прыжыліся атрутныя павукі-тарантулы (відэа)
Паўднёварускіх тарантулаў у нашай краіне выявілі яшчэ ў 2008 годзе.
Павукі актыўна рассяляюцца па Беларусі, выкарыстоўваючы ў якасці экалагічных калідораў поймы рэк Прыпяць, Дняпро і Сож, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на навукоўцаў.
Часцей за ўсё павукі кусаюць людзей, якія неасцярожна наступілі на іх. Укус павука-тарантула для большасці людзей не ўяўляе вялікай пагрозы, але можа выклікаць хваравітую рэакцыю і прывесці да невялікага ацёку.
У сувязі з пацяпленнем клімату апроч павукоў-тарантулаў на поўнач сталі пасоўвацца і іншыя цеплалюбныя казуркі, у прыватнасці багамол. Навукоўцы кажуць, што сустрэлі іх у Рэчыцкім і Рагачоўскім раёнах. Багамол знішчае шкодных казурак, накшталт мух, камароў ды іншых. Праўда, у перыяды размнажэння багамолы сілкуюцца і пчоламі.
Фота — virzoo.narod.ru