У Беларусі смяротнасць у выніку пажараў сёлета ўзрасла ўдвая

У Беларусі смяротнасць у выніку пажараў сёлета ўзрасла ўдвая

З пачатку года ў Беларусі загінула на пажарах амаль удвая болей людзей, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БелаПАН са спасылкай на аператыўныя зводкі МНС.

За першую дэкаду новага года ў агні загінула 58 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, а летась за такі самы перыяд быў 31 смяротны выпадак. Колькасць траўмаваных амаль не змянілася: сёлета 16, а летась было 15.

Усяго ў 2016 годзе ўжо зарэгістравалі 281 пажар (179 год таму). Агнём знішчана 16 збудаванняў (22 год таму), пашкоджана — 222 (161).

Большасць узгаранняў адбываецца ад неасцярожнасці пры курэнні або ад кароткага замыкання электраправодкі. Пасля новага году з-за рэзкага пахаладання ўчасціліся выпадкі пажараў з-за няправільнай эксплуатацыі печак і ацяпляльных прыладаў.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі