У Беларусі спынілі 8 выпадкаў неналежнай інтэрнэт-рэкламы "Грошай у пазыку"
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) спыніла восем выпадкаў неналежнай рэкламы "Грошай у пазыку", паведамляецца на сайце ведамства.
Псеўдаарганізацыі, якія не называлі сябе, у сваёй інтэрнэт-рэкламе абяцалі: "Грошы ў пазыку за 1 гадзіну!", "Пазыка наяўнымі па ўсёй РБ! Без даведак і даручальнікаў! З дрэннай крэдытнай гісторыяй...". Толькі ў адным выпадку рэкламадавец згадаў назву арганізацыі, але апынулася, што такой арганізацыі насамрэч няма.
МАРГ загадаў уладальнікам сайтаў выправіць выяўленыя парушэнні заканадаўства аб рэкламе. На іх пачалі адміністрацыйныя справы.
Згодна з беларускімі законамі, дзейнасць па рэгулярнай выдачы мікрапазык індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі, якія не з'яўляюцца мікрафінансавымі арганізацыі, з'яўляецца незаконнай і забараняецца. А згаданыя сайты не былі ўключаныя рэестр мікрафінансавых арганізацый Нацбанка.