У Беларусі ствараюць новыя цэнтры падрыхтоўкі аператараў FPV-дронаў

Аператар на занятках

Аператар на занятках / t.me/zapadny_rubesz/

У беларускім войску ствараюць новыя цэнтры падрыхтоўкі аператараў беспілотнікаў, у тым ліку FPV-дронаў. Найбольш актыўна ў гэтым напрамку дзейнічае Заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных сіл РБ. Вядома, што згаданыя цэнтры дзейнічаюць на базе механізаваных злучэнняў.

На занятках аператары "ўдасканальваюць свае навыкі і ўменні ў кіраванні і выкарыстанні дронаў розных відаў і мадыфікацый". Пры гэтым улічваецца досвед вайны ва Украіне.

Мінулай восенню падрыхтоўка аператараў беспілотнікаў абмяркоўвалася з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. У розных падраздзяленнях беларускага войска рэгулярна праходзяць заняткі з такімі спецыялістамі.

Летась Беларускае добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту паабяцала да 2026 года "цалкам забяспечыць сілавыя структуры аператарамі дронаў". 

У Беларусі ствараюць новыя цэнтры падрыхтоўкі аператараў FPV-дронаў
У Беларусі ствараюць новыя цэнтры падрыхтоўкі аператараў FPV-дронаў
У Беларусі ствараюць новыя цэнтры падрыхтоўкі аператараў FPV-дронаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі