У Беларусі адкрылі першы кукурузны лабірынт (фота, відэа)
У Беларусі адкрыылі першы кукурузны лабірынт. У Дзяржынскім раёне на плошчы памерам у некалькі футбольных палёў можна пабачыць заблытаныя сцежкі ў форме карты нашай краіны. Афіцыйнае адкрыццё было прызначана на бліжэйшую суботу, інфармаваў тэлеканал “Беларусь 1”. Аднак, як сёння піша сайт dzr.by, адкрыццё ужо адбылося.
Адзначаецца, што для таго, каб кукурузнае поле ператварылася ў лабірынт, спатрэбіліся некалькі месяцаў карпатлівай працы. Узор спачатку намалявалі ў спецыяльнай праграме, а пасля выкошвалі заблытаныя сцежкі, каб дакладна паўтарыць карту Беларусі. Дарэчы, вышыня кукурузы месцамі перавышае 4 метры.
Фота: dzr.by