У Беларусі ў лістападзе прыкметна падаражэла гародніна

У краме, ілюстрацыйнае фота / Onet

У краме, ілюстрацыйнае фота / Onet

З пачатку года кошты ў Беларусі выраслі на 4,9%, у лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам рост склаў 0,7%. Рэсурс Reform.by прааналізаваў, якія тавары і паслугі даражэлі апошнім часам найбольш.

Так, у лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам 2023-га прыкметна выраслі цэны на сезонную плодагароднінную прадукцыю. У цэлым гародніна падаражэла на 21,35%. Але мацней за ўсё вырас кошт на агуркі (плюс 65, 92% да коштаў кастрычніка), салодкі перац стаў даражэй на 22, 21%, свежыя памідоры — на 17, 91%. Але былі і пазіцыі, кошты на якія ў лістападзе знізіліся. Даступней сталі паслугі міжнароднага турызму (кошт прапановы знізіўся на 12,75%), квіткі міжнародных зносін (на 5,48%), а з прадуктаў знізіліся кошты на цытрусавыя (мінус 6,16%) і на ікру ласосевых (4,85%) ).

Калі глядзець на дынаміку з пачатку года, то тут лідэрам росту коштаў сталі цыгарэты з фільтрам, яны дадалі ў цане 63,29%. Таксама сур'ёзна падаражэлі часнок (на 44,49%), вінаград (на 35,03%), аліўкавы алей (на 28,29%) і памідоры (на 27,57%).

Нагадаем, раней эксперты Еўразійскага банка развіцця папярэджвалі аб паскарэнні інфляцыі ў Беларусі да канца года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі