У Беларусі ў школах уводзяць факультатыў, распрацаваны сумесна з БПЦ

У назвах тэмаў заняткаў прысутнічаюць словы "духоўнасць", "міласэрнасць", "пакора" і "лагоднасць"

У назвах тэмаў заняткаў прысутнічаюць словы "духоўнасць", "міласэрнасць", "пакора" і "лагоднасць" / pravbrest.by

У Беларусі ў школах уводзяць факультатыў, распрацаваны сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой. Яго назвалі "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму". Разлічаны ён на вучняў 8 ці 9 класаў. Мінадукацыі зацвердзіла вучэбную праграму новага факультатыва. Адпаведная пастанова з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ. Яна пачынае дзейнічаць адразу пасля афіцыйнай публікацыі.

У дакуменце адзначаецца, што вучэбная праграма з'яўляецца працягам факультатыўных заняткаў для вучняў 5-7 класаў. Яна складаецца з 35 гадзін. Заняткі будуць праводзіцца адзін раз на тыдзень.

Мэта рэалізацыі вучэбнай праграмы называецца "садзейнічанне духоўнаму развіццю, фарміраванню маральнай культуры і патрыятызму вучняў на аснове выкарыстання патэнцыялу хрысціянскіх традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа".

У Беларусі ў школах уводзяць факультатыў, распрацаваны сумесна з БПЦ
pravo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі