У Беларусі уводзіцца сертыфікацыя энергаэфектыўнасці пралак і лядоўняў

У Беларусі уводзіцца сертыфікацыя энергаэфектыўнасці пралак і лядоўняў

У Беларусі стане абавязковай сертыфікацыя энергаэфектыўнасці многіх тавараў бытавой тэхнікі. Такія нормы будуць уведзеныя з 1 ліпеня 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржстандарт. Абавязковая сертыфікацыя будзе неабходная для лядоўняў, маразільнікаў, электродуховок і варачных панеляў, кандыцыянераў паветра, посудамыйных, пральных, сушыльных машын, лямпаў, тэлевізараў і манітораў, бытавога і офіснага абсталявання.

Ужо сёлета, з 1 верасня сертыфікацыі падлягаюць знешнія крыніцы сілкавання, а аднахуткасны асінхронныя (індукцыйныя) трохфазныя электрарухавікі — дэклараванню адпаведнасці па патрабаванням энергетычнай эфектыўнасці.

Сертыфікаты будуць выдавацца спецыяльнымі акрэдытаванымі органамі і выпрабавальнымі лабараторыямі. Таксама сертыфікат можна будзе атрымаць на падставе вынікаў выпрабаванняў, праведзеных у замежных акрэдытаваных выпрабавальных лабараторыях або лабараторыях вытворцы.

Гэтыя захады дазваляюць мінімізаваць выдаткі вытворцаў, імпарцёраў і забяспечыць пры гэтым дастатковыя доказы заяўленых характарыстык прадукцыі. Прадукцыю, вырабленую ў Беларусі ці увезеную на тэрыторыю краіны да наступлення тэрміну ўвядзення на яе абавязковага пацвярджэння адпаведнасці, можна рэалізоўваць без нацыянальных сертыфікатаў адпаведнасці / дэкларацый аб адпаведнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі