У Беларусі выбіраюць канцэпцыю турыстычнага брэнду краіны
У выбары турыстычнага брэнду Беларусі можа паўдзельнічаць кожны ахвочы. Пра гэта паведаміла Нацыянальнае агенцтва па турызме.
Ведамства размясціла на сваім сайце канцэпцыі турыстычнага брэнда краіны, выбраныя на пасяджэнні журы 15 лістапада. Агулам прадстаўлена 17 канцэпцыяў.
Зацікаўленых асобаў просяць прагаласаваць за тую канцэпцыю, якая спадабаецца найбольш. Галасаванне працягнецца да 16 снежня 2018 года.