У Беларусі выканалі трэці смяротны прысуд
У Беларусі выканалі яшчэ адзін смяротны прысуд. Генадзь Якавіцкі быў расстраляны ў СІЗА № 1 у адзін дзень з Іванам Куляшом і Сяргеем Хмялеўскім — 5 лістапада. Пра гэта каардынатару кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэю Палудзе паведамілі сваякі Якавіцкага, якія атрымалі дакумент з Мінскага абласнога суда, інфармуе сайт spring96.org.
Якавіцкі быў асуджаны ў студзені 2016-га за забойства сваёй сужыцелькі, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Днямі стала вядома, што былі расстраляныя асуджаныя на смяротнае пакаранне Іван Кулеш і Сяргей Хмялеўскі. Праваабаронцы не выключалі, што быў расстраляны і Генадзь Якавіцкі, што цяпер і пацвердзілася.
Як вядома, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне.