У Беларусі выкрылі міжнародную злачынную групу, якая пастаўляла гашыш

У Беларусі выкрылі міжнародную злачынную групу, якая пастаўляла гашыш

Следчы камітэт сумесна ў падраздзяленнямі МУС выкрыў міжнародную злачынную арганізацыю, якая цягам некалькіх гадоў завозіла ў Беларусь і Расію наркотыкі з тэрыторыі Еўрасаюза. Зламыснікі спецыялізаваліся на пастаўках гашышу.

Летась падчас спецаперацыі ў Мінскай вобласці была канфіскаваная адна з найбуйнейшых партыяў гашышу — болей за 100 кілаграмаў. Яе кошт ацэньвалі ў некалькі мільёнаў долараў. Партыю наркатычнай кантрабанды знайшлі ў схованцы машыны, якая ехала ў Расію праз Беларусь. Затым праваахоўнікі прааналізавалі інфармацыю па “наркатычных” крымінальных справах у розных рэгіёнах Беларусі і змаглі выявіць удзельнікаў міжнароднай злачыннай групы наркагандляроў.

У справе 16 фігурантаў, за кожным з якіз была замацаваная канкрэтная роля, звязаная з пастаўкамі гашышу. Атрыманы імі прыбытак дасягаў мільёнаў долараў. У выніку вобшукаў арыштаваная маёмасць фігурантаў, у тым ліку нерухомасць і аўтамабілі. Па запытах беларускіх праваахоўнікаў у краінах блізкага замежжа затрымалі абвінавачаных, якія будуць экстрадаваныя ў бліжэйшы час.

Фігурантам справы інкрымінуюць незаконны абарот наркатычных сродкаў у буйным памеры агранізаванай групай, стварэнне і ўдзел у злачыннай арганізацыі і кантрабанда. Цяпер праводзяцца далейшыя следчыя дзеянні і аператычна-вышуковыя мерапрыемствы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі