У Беларусі вырасла тарыфная стаўка першага разраду — на 1 рубель

У Беларусі вырасла тарыфная стаўка першага разраду — на 1 рубель

У Беларусі з 1 сакавіка павялічаны памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Тарыфная стаўка першага разраду вырасла з 33 да 34 рублёў. Адпаведную пастанову №172 Саўмін прыняў 1 сакавіка 2018 года. 

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый даручана забяспечыць пераразлік заробку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі