У Беларусі вызначыліся, што рабіць з архівамі падчас вайны

Ствараюцца "ліквідацыйныя групы" / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Ствараюцца "ліквідацыйныя групы" / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

У Беларусі вызначыліся, што рабіць з архівамі падчас ваеннага становішча ці надзвычайных сітуацый. Міністэрства юстыцыі ўнесла змены і дадаткі ў ранейшыя пастановы (дакумент ужо апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале). Дагэтуль такой патрэбы ўлады не бачылі, цяпер жа, падчас вайны ва Украіне, усё змянілася.

У дакуменце адзначаецца, што "пры эвакуацыі дзяржаўнага органа... асобныя катэгорыі дакументаў... падлягаюць пазачарговай перадачы ў дзяржаўны архіў". Для гэтага ў дзяржоргане мусяць стварыць рабочыя групы. Яны ж пры патрэбе будуць займацца і ліквідацыяй дакументаў. Перадачы ў дзяржархіў падлягаюць дакументы найперш кіраўніка дзяржавы, Нацыянальнага сходу, ураду, мясцовых органаў улады (а сярод іх і асабістыя справы чыноўнікаў).

У дзяржаўных архівах ствараюцца групы, якія будуць займацца ліквідацыяй дакументаў "у выпадку пагрозы захопу сакрэтных спраў".

У Беларусі вызначыліся, што рабіць з архівамі падчас вайны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі