У Беларусі яшчэ 5 чалавек прызналі палітвязнямі

Колькасць палітвязняў расце

Колькасць палітвязняў расце / shutterstock / Fanni_2021

У Беларусі яшчэ 5 чалавек прызналі палітвязнямі. Гэта — Сяргей Юнчыц, Алена Ляснеўская, Ала Дзясяцік, Таццяна Васільева і Уладзімір Лазарэвіч. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Яны асуджаныя і ўзятыя пад варту: Юнчыц — паводле абвінавачвання ў "фінансаванні і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", Ляснеўская — "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", "удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак", Васільева — паводле абвінавачвання ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", Лазарэвіч — "фінансаванні экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці", "удзеле грамадзян у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы", Дзясяцік асуджаная да трох гадоў калоніі паводле абвінавачвання ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", "абразе службовай асобы", "абразе Лукашэнкі", "паклёпе" на яго, "удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "здзеку з дзяржаўных сімвалаў".

Агульная колькасць палітычных зняволеных у РБ зноў набліжаецца да 1300.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі