У Беларусі з лютага зарэгістравалі 178 выпадкаў адру

В Беларуси с февраля зарегистрировано 178 случаев кори

178 выпадкаў адру зарэгістравалі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з лютага гэтага года. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У асноўным гаворка ідзе пра завозныя выпадкі, а таксама выпадкі, зарэгістраваныя ў людзей, якія былі ў кантакце з хворымі.

У цэнтры кажуць, што "гэта невялікая колькасць выпадкаў", але вядома, што ў сакавіку было зарэгістравана толькі 8, а гэта значыць, што за чатыры месяцаў іх стала больш у 22 разы. Вядома, што 85% беларусаў, якія захварэлі, не былі прышчэпленыя. Большасць завозаў звязаная са знаходжаннем людзей ва Украіне. Адзінкавыя выпадкі захворвання выяўленыя ва ўкраінцаў, якія прыехалі ў госці ў Беларусь, піша  БЕЛТА.

Дарэчы, вынікі анкетавання тых, хто выязджае за мяжу, паказалі: 70% апытаных ведаюць пра свой прышчэпачны статус.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі