У Беларусі з пачатку года колькасць насельніцтва вырасла на 1590 чалавек

У Беларусі з пачатку года колькасць насельніцтва вырасла на 1590 чалавек

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня 2016 года склала 9 мільёнаў 500 тысяч чалавек і ў параўнанні з пачаткам 2016 года павялічылася на 1590 чалавек, са спасылкай на Белстат інфармуе БелаПАН.

Пры гэтым паводле таго ж Белстата ў студзені-чэрвені 2016 года міграцыйны прырост насельніцтва краіны склаў 4621 чалавек. У асноўным ён адбываўся з краінамі СНД. За першыя шэсць месяцаў года у Беларусь адтуль прыехала 7728 чалавек, з іх з Расійскай Федэрацыі, Украіны і Казахстана ― 6756 чалавек. Гэта 87,4% ад агульнай колькасці мігрантаў.

За шэсць месяцаў 2016 года ў Беларусі нарадзілася 58266 дзяцей. Гэта на 1718 (на 3%) больш, чым у першай палове мінулага года. Лідары па колькасці нованароджаных ― Мінск (10904 дзяцей) і Брэсцкая вобласць (9252 дзіцёнка).

Колькасць памерлых за той жа перыяд склала 61297 чалавек і ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2015 года зменшылася на 1329 чалавек (на 2,1%). У першым паўгоддзі бягучага года ў Беларусі зарэгістравана 26644 шлюбу. Афіцыйна скасавалі шлюб 16459 сем'яў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі