У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную каву ў пакеціках

У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную каву ў пакеціках

Дзяржстандарт унёс у "чорны спіс" некалькі відаў распушчальнай кавы ў пакеціках марак Jacobs і "Жакей". Прычынай сталі шкодныя для здароўя падсалоджвальнікі ў каве, піша Intex-press.

Небяспечнымі ў Беларусі прызнаныя два віды кавы Jacobs "тры ў адным" — класіка і мяккая, а таксама тры віды кавы "Жакей" "тры ў адным" — карамель, моцная і мяккая.

Аккрамя цукру ролю падсалоджвальнікаў у каве выконваюць цыкламат натрыю, ацэсульфам калію і аспартам.

Іх забаронена ўвозіць і прадаваць у Беларусі з 10 жніўня. Прадаўцоў, якія не прыбяруць іх з паліц, могуць сур'ёзна пакараць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі