У Беларусі запаволіўся рост прамысловасці — ЕАБР

Мінскі трактарны завод

Мінскі трактарны завод / sb.by

У кастрычніку ў Беларусі крыху запаволіўся рост прамысловасці, якая застаецца адным з асноўных драйвераў росту беларускай эканомікі. Гадавы паказчык у кастрычніку склаў 7,1% год да года. У верасні ён быў вышэйшы — 9,7% г/г, а ў жніўні і зусім быў на ўзроўні 13,5% г/г. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

Але ў цэлым эканоміка краіны расце. Рост па выніках студзеня-кастрычніка 2023 года склаў 3,8% год да года. За студзень-верасень 2023 года гэты паказчык быў 3,5% г/г.

"Рост ВУП падтрымліваецца пашырэннем ўнутранага попыту: рознічны тавараабарот вырас на 15,4% г/г у кастрычніку пасля 12,2% г/г у верасні", — адзначылі ў банку. Тэмп росту інвестыцый пры гэтым трохі скараціўся. З 22% г/г у верасні да 15,4% г/г у кастрычніку.

Нагадаем таксама, што ў кастрычніку ў Беларусі паскорылася інфляцыі. Кошты ў параўнанні з кастрычнікам 2022 года павялічыліся на 3,7%. У верасні гэты гадавы паказчык быў роўны 2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі