У Беларусі засталося зусім мала расійскіх вайскоўцаў. Чым яны занятыя?
Беларуска-ўкраінская мяжа
Расія вывела з Беларусі ўсе падраздзяленні, якія праходзілі там навучанне або падрыхтоўку, а новых у межах ратацыі не заводзіла, расказалі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны. Спікер ведамства Андрэй Дземчанка апісаў абстаноўку на беларуска-ўкраінскай мяжы ў эфіры рэгулярнага ўкраінскага тэлемарафона.
"Сітуацыя цалкам кантраляваная. <...> Мы не фіксуем побач з нашай мяжой ні канцэнтрацыі тэхнікі, ні асабовага складу ці іх перамяшчэння", — адзначыў Дземчанка.
На тэрыторыі Беларусі яшчэ застаецца невялікая колькасць расійскіх вайскоўцаў, але гэта "абслугоўвальны персанал", які працуе з тэхнікай. Вучэнні, якія ўвесь час праводзіць Беларусь, праходзяць удалечыні ад лініі мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.