У Беларусі затармазілася будаўніцтва жылля
Будаўнічая пляцоўка / @minstroybelarus
Будаўніцтва новага жылля ў Беларусі за першае паўгоддзе ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года асела на 3%. На гэта звярнуў увагу рэсурс "Нашы Грошы". Паводле афіцыйных звестак, за студзень-чэрвень 2023 года ў Беларусі было ўведзена ў строй 1,76 млн.кв. м. жылля. А летась за аналагічны перыяд было пабудавана 1,9 млн квадратаў. Пры гэтым спад назіраўся са студзеня па май, толькі ў чэрвені месячны ўвод жылля апынуўся вышэй леташняга: 512 тыс кв.м жылля ў гэтым годзе супраць 432 тыс кв. м у мінулым. Але выправіць агульную сітуацыю гэтыя меры пакуль не змаглі.
Адчувальна больш жылля сёлета будуюць у Магілёўскай вобласці. Тут за першыя паўгода ўвялі ў эксплуатацыю на траціну больш кв.м, чым за аналагічны перыяд у мінулым годзе. А ў Мінску жыллёвае будаўніцтва ўпала на 22% у параўнанні з мінулым годам. Па планах уладаў у гэтым годзе аб'ём уводу жылля павінен скласці 4, 3 млн кв. м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.