У Беларусі затрымалі аднаго з найбуйнейшых бізнесоўцаў, Віталя Арбузава

У Беларусі затрымалі аднаго з найбуйнейшых бізнесоўцаў, Віталя Арбузава

У сераду, 12 красавіка, праваахоўныя органы затрымалі аднаго з самых буйных бізнэсоўцаў Беларусі — саўладальніка холдынгу Fenox Global Group Віталя Арбузава. Паводле інфармацыі tut.by, бізнэсоўца падазраюць у нявыплаце падаткаў. 

"Арбузава затрымалі ў сераду. Пра тое, што да яго былі пытанні ў праваахоўных органаў, было вядома яшчэ ў мінулым годзе, ён нейкі час не з'яўляўся ў краіне, але потым, здаецца, ўсё вырашылася. Аказалася, не ўсё", — цытуе tut.by словы аднаго з сваіх суразмоўцаў.

Паводле неафіцыйных звестак, справай Арбузава займаецца Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. У прэс-службе Дзяржкантролю не пацвердзілі, але і не абверглі затрыманне Арбузава.

Арбузаў з'яўляецца старшынёй савета дырэктараў Fenox Global Group, старшынёй савета дырэктараў Fenox Venture Capital. У холдынг Fenox ўваходзіць, у прыватнасці, сетка харчовых крамаў Preston.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі