У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў з біўнямі

Біўні мамантаў / t.me/kgk_oficial/
Біўні мамантаў / t.me/kgk_oficial/

У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў з біўнямі мамантаў. Кантрабанду агульнай вагой 3,5 тоны яны рыхтавалі да адпраўкі ў Літву. Кошт грузу ацанілі на суму 1,8 млн долараў, паведамляе kgk.gov.by. Сцвярджаецца, што "спынена незаконная трансгранічная дзейнасць групы асоб па рэалізацыі ў краіны Еўропы, ЗША і Паўднёва-Усходняй Азіі ўвезеных з Расіі біўняў маманта".

Высветлілася, што мінская кампанія афіцыйна набывала ў РФ танныя біўні маманта, а неафіцыйна, за наяўныя грошы — дарагія, добрай якасці, якія кантрабандай увозілі ў РБ. Далей іх пасля частковай апрацоўкі і выканання мытных працэдур прадавалі ў краіны Еўропы, ЗША і Паўднёва-Усходняй Азіі. У дакументах кампаніі адзначалася "рэстаўрацыя біўняў", якой нібыта займаліся ІП на яе замову. Фактычна ж працы выконвалі працаўнікі фірмы, а грошы, пералічаныя ІП, пасля перадаваліся супрацоўнікам (яны іх выкарыстоўвалі на свае патрэбы і для пакупкі ў Расіі новых партый). Кантралёры падлічылі, што бюджэт не атрымаў больш за 160 тысяч рублёў. Распачата крымінальная справа.

У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў з біўнямі
t.me/kgk_oficial/
У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў з біўнямі
У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў з біўнямі
У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў з біўнямі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі