У Беларусі жанчын болей, чым мужчын і ўжо доўгі час
У Беларусі жаночае насельніцтва працяглы час пераўзыходзіць па колькасці мужчынскае. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Сусветнага дня мужчын, які адзначацца ў першую суботу лістапада, пачынаючы з 2000 года.
На 1 студзеня 2016 года ў Беларусі жыло 4 мільёны 420,8 тысячы мужчын, або 46,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. У сярэднім па краіне на пачатак года на 1000 мужчын прыпадала 1149 жанчын. Пры гэтым хлопчыкі нараджаюцца часцей: летась іх было 61,3 тысячы, а дзяўчынак — 57,7 тысячы.
Па меры сталення дыспрапорцыя паміж паламі выроўніваецца і ва ўзросце 30-33 гады мужчын і жанчын робіцца прыкладна пароўну. У сталым веку наадварот колькасць мужчын рэзка скарачаецца і іх робіцца меней.
Летась сярэдняя чаканая працягласць жыцця ў мужчын склала 68,6 года, а ў жанчын — 78,9 года. За дзесяць год разрыў у чаканай працягласці жыцця паміж паламі скараціўся з 12,2 да 10,3 года.
Беларускія мужчыны жывуць у сярэднім 37,3 года, прычым гарадскія жыхары паміраюць маладзейшымі ў сярэднім на амаль 5 гадоў, паведамляе БелаПАН.